Гомель. Петрапаўлаўскі сабор

Непасрэдна да палацавага ансамблю прымыкае Петрапаўлаўскі сабор, пабудаваны ў 1809-1819 гг. па праекце архітэктара Кларка ў стылі класіцызму.

Сабор стаіць на высокім мысе, абмежаваным ракой Сож і глыбокім ровам. Галоўным сваім фасадам сабор павернуты ў бок горада. Ён узвышаецца над нізкай ракой, і таму бачны здалёк. Сабор мае форму выцягнутага крыжа. Ён пабудаваны па праекце архітэктара Кларка, якім і была створана ўся архітэктура Гомеля пачатку 19 стагоддзя. Ім жа пабудаваны гандлёвыя шэрагі з вежай на плошчы, якія, нажаль, згарэлі. Таксама ім пабудаваная ланкастэрская школа, названая так па імені ангельскага педагога Ланкастэра, аўтара методыкі ўзаемнага навучання вучняў. Таксама ў ліку гомельскіх твораў Кларка бальніца і Касцёл, якія таксама не захаваліся. Яшчэ гэта царква ў пасёлку Волатава паблізу Гомеля.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць