Брэст. Насценны малюнак “Панарама Брэста ў XVII стагоддзі”

Насценны малюнак “Панарама Брэста ў XVII стагоддзі” зроблены на падставе старажытнай гравюры Дальберга і дае ўяўленне пра старажытны Брэст як пра значны рэлігійны цэнтр у Вялікім Княстве Літоўскім.

Насценны малюнак “Панарама Брэста ў XVII стагоддзі” быў створаны на аснове гравюры Дальберга 1696 года. На гравюры была адлюстраваная аблога Брэста шведскімі войскамі ў 1657 годзе.

Гэты мастацкі твор дае ўяўленне пра гістарычнае аблічча старажытнага горада, а таксама паказвае, што Брэст быў значным рэлігійным цэнтрам Вялікага Княства Літоўскага. На гравюры былі намаляваны касцёл езуітаў, фарны касцёл, грэка-каталіцкая царква, дамініканскі касцёл, кляштар бернардынаў, а таксама сінагога. Разам з гэтым у горадзе ў той час існаваў Берасцейскі кальвінскі збор, які быў заснаваны Мікалаем Радзівілам Чорным у 1553 годзе.

На вялікі жаль, усе гэтыя славутасці былі знішчаныя пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі. У 30-я–40-я гады ХІХ стагоддзя на месцы старога горада была пабудаваная Брэсцкая крэпасць. А горад быў перанесены на 5 кіламетраў на ўсход.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць