Савецкая вуліца (раней – Чачэрcкая)


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/0375f9a5-f512-439a-b2b4-4fe604b05d8a.mp3

Савецкая вуліца (раней – Чачэрcкая) – гэта кампазіцыйная вось Гомеля.

Звесткі пра існаванне гэтай вуліцы ёсць ўжо ў XVI стагоддзі. На той час Гомель меў выразную планіроўку і сядзібна-вулічную забудову. Галоўныя вуліцы веерам разыходзіліся ад замка да абарончага пояса, дзе сканчваліся глухімі вежамі. Такія вуліцы звалі "стрэлы", альбо прамяні. Іх было пяць. Адной з гэтых пяці вуліц-прамянёў і была сучасная вуліца Савецкая. У той час яе звалі Чачэрскай. Лёс вуліцы Чачэрскай такі: яе асноўны адрэзак знік, а працяг атрымаў назву Прабойная. Назва кажа, што яна быццам прабівала, перасякала Гомель па дыяганалі. У 1861 годзе вуліцу перайменавалі ў Румянцаўскую – у памяць пра былых уладальніках Гомеля Румянцавых. Назву Савецкая вуліца атрымала ў 1919 годзе, а яе цяперашняе аблічча фармавалася пасля Другой Сусветнай вайны. Чаргаванне помнікаў архітэктуры на мяжы XIX і XX стагоддзяў, адміністрацыйныя будынкі, навучальныя установы, навуковыя, гандлёвыя і іншыя будынкі, жылыя дамы – усё гэта стварае асаблівую мастацкую атмасферу. Яшчэ больш маляўнічай вуліцу робяць невялічкія паркі і скверы.

Дата публікацыі: 12.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць