Брэст. Парк воінаў-інтэрнацыяналістаў

Парк воінаў-інтэрнацыяналістаў закладзены ў памяць беларусаў, якія загінулі на савецка-афганскай вайне 1979–1989 гадоў.

Воінамі-інтэрнацыяналістамі ў савецкія часы называлі салдатаў, якіх пасылалі ваяваць за межы СССР – “аказваць інтэрнацыянальную дапамогу”. У 1979 – 1989 гадах каля 30 тысяч беларусаў прынялі ўдзел у савецкай вайннай кампаніі на тэрыторыі Афганістана, 771 наш суайчыннік загінуў.

Каля галоўнага ўваходу ў парк на пастаменце размешчаны савецкі бронетранспарцёр. Алея, размешчаная справа ад пастамента, вядзе ўглыб парка – да мемарыяла, які быў пабудаваны ў памяць загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў. На мануменце ёсць мемарыяльная шыльда, дзе напісана: «Баявым таварышам, якія загінулі на землях Афганістана».

Парк воінаў-інтэрнацыяналістаў лічыцца экалагічна чыстым месцам горада. Паркавая зона паступова пераходзіць у маляўнічы лес. Дзякуючы гэтаму, у парку шмат вавёрак і птушак, што лічыцца ягонай адметнай рысай.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць