Гарадок. Паштовая станцыя


Гэты будынак мае вельмі незвычайны лёс. Калі будаўнікі ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя ўзводілі тыпавую паштовую станцыю, яны і падумаць не маглі, што ўрэшце яна стане праваслаўным храмам.

Паштовыя станцыі былі неад’емным атрыбутам камунікацый ХІХ стагоддзя. Яны стаялі на шашы і вялікіх трактах, давалі магчымасць кур’ерам, паштальёнам, вандроўнікам адпачыць, наняць ці памяняць коней. Найбольш актыўна паштовыя станцыыі ў беларуска-літоўскіх губернях будаваліся ў 1840-я – 1860-я гады. Як і большасць грамадскіх будынкаў яны ўзводзіліся па зацведжаным аднатыпным праекце.

У Беларусі да нашых дзён дажылі каля 37 такіх будынкаў. Такі помнік архітэктуры сярэдзіны ХІХ стагоддзя захаваўся ў Гарадку. У савецкі час у гэтым будынку знаходзілася машынна-трактарная майстэрня. Потым у будынку знаходзіліся чатыры кватэры, дзе жылі работнікі рамонтнага завода.

Цяпер гэты гістарычны будынак перададзены праваслаўнай епархіі пад Свята-Андрэеўскі храм. Пры перадачы была пастаўлена ўмова, што новыя гаспадары захаваюць аблічча помніка архітэктуры.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць