Гродна . БНР101: 8. Беларуская вайсковая камендатура

Менавіта тут, пры сядзібе праваслаўнага епіскапа Уладзіміра, у пачатку 1919 года знаходзілася кватэра беларускай вайсковай камендатуры і частка эскадрона Першага Гарадзенскага беларускага палка. Першы беларускі полк у Горадні быў створаны 21 снежня 1918 года. Палком камандаваў знакаміты беларускі палкоўнік Канстанцін Езавітаў. Вясной 1919 года Гарадзенскі беларускі полк налічваў 1057 жаўнераў і афіцэраў. Пасля адыходу з Горадні нямецкіх войск, у красавіку 1919 года полк узяў пад ахову турму, чыгуначны вакзал, электрастанцыю, арганізаваў вайсковае патруляванне ў горадзе. Аднак Гарадзенскі полк не мог супрацьстаяць шматкроць пераважаючым сілам польскага войска і камандаванне, каб захаваць людзей, вырашыла перайсці мяжу з Літвой, дзе былі сфарміраваныя беларускія часткі у складзе літоўскага войска.

Каб праслухаць аўдыёпаведамленне, выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць