Гродна. БНР101: 6. Дом Антона Луцкевіча ў Горадні

Пра гісторыю БНР можа распавесці і гэты, вядомы кожнаму гарадзенцу будынак. Сёння ён назваецца вельмі будзённа – “Універмаг”.

На пачатку ХХ стагоддзя на гэтым месцы размяшчаўсяў гатэль “Еўропа” ці “Еўрапейскі”, у якім на пачатку 1919 года спыняўся тагачасны прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў урада БНР Антон Луцкевіч.

Антон Луцкевіч, разам са сваім родным братам Іванам – айцы-заснавальнікі беларускага нацыянальнаг руху пачатку мінулага стагоддзя. Менавіта дзякуючы ім 25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць БНР. Антон Луцкевіч у тую гістарычную ноч з 24 на 25 сакавіка 1918 года склаў праект Трэцяй Устаўной Граматы БНР, якая абвяшчала незалежнасць і вызначала канстытуцыйны лад адроджанай беларускай дзяржавы.

Пасля таго, як у лістападзе 1918 года Антон Луцкевіч стаў кіраўніком урада БНР, ён змяніў назву галоўнага выканаўчага органа ўлады з Народнага Сакратарыята БНР на Раду Міністраў БНР. Такім чынам з’явіліся першыя беларускія міністры. У Горадні Антон Луцкевіч падрыхтаваў мемарыял урада БНР на мірную канферэнцыю ў Парыжы, куды ён і выехаў асабіста ў траўні 1919 года.

Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць