Гродна. БНР101: 4. Дом БНР у Горадні

З сакавіка 1919 года на гэтым месцы, у будынку гатэля “Расія” працавалі Беларускі нацыянальны камітэт, Цэнтральная беларуская рада Гарадзеншчыны, беларускі клуб “Наша хатка”, Грамада беларускай моладзі, рэдакцыя газеты “Беларусь”. Тут праходзілі курсы беларускай мовы і беларускія вечарыны.

У Горадні знаходзіўся кіраўнік урада Антон Луцкевіч, сябры ўрада Лявон Заяц і Кузьма Цярэшчанка, які з лютага 1919 года стаў міністрам унутраных спраў БНР. Сюды ж паасобку вярталіся з пазыкай, атрыманай ад украінцаў, члены ўраду БНР Аляксандр Цвікевіч, Васіль Захарка і Аркадзь Смоліч. 21 сакавіка 1919 года ўрад БНР у поўным складзе сабраўся ў Горадні, каб абмеркаваць на сустрэчы пытанні звязаныя з украінскай пазыкай.

Менавіта ў гэтым будынку увесну 1919 года адбылося святкаванне першых угодкаў абвяшчэння незалежнасці БНР.

Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць