Кобрын. Свята-Мікалаеўская царква

Свята-Мікалаеўская арква помнік драўлянага дойлідства. Чатырохсценны зруб храма з пяціграннай апсідай завершаны па цэнтры магутным цыбулепадобным купалам.
Свята-Мікалаеўская царква ў Кобрыне размешчана на вуліцы Мікольскай (былая Астрамецкая), на правым беразе ракі Мухавец. Пабудавана ў сярэдзіне XVIII стагоддзя за межамі горада. У 1841 годзе перавезена ў Кобрын, перабудавана з элементамі позняга класіцызму.
У 1960-я гады ў рэчышчы антырэлігійнай палітыкі савецкай улады царква была закрыта і выкарыстоўвалася музеем імя Суворава як складское памяшканне. У 1989 годзе Свята-Мікалаеўская царква была вернута вернікам і адрамантаваная. На сёння царква з’яўляецца помнікам рэспубліканскага значэння.

Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць