Бяроза. Бярозаўскі Міхаіла-Архангельскі храм

Першы храм-помнік воінам-афганцам на тэрыторыі былога СССР
Бярозаўскі Міхаіла-Архангельскі храм – пяцікупальны храм, якія сягае 38 метраў у вышыню. Храм знаходзіцца па вул. Леніна, 129 а.
Ініцыятыва ўзвядзення храма ў памяць вайскоўцаў, якія загінулі ў Афганістане, належыць ветэранам афганскай вайны святару Георгію Шаўцову, заслужанаму архітэктару Беларусі Леаніду Макарэвічу і палкоўніку запаса Уладзіміру Сяргееву.

Першы храм-помнік воінам-афганцам на тэрыторыі былога СССР

Бярозаўскі Міхаіла-Архангельскі храм – пяцікупальны храм, якія сягае 38 метраў у вышыню. Храм знаходзіцца па вул. Леніна, 129 а.

Ініцыятыва ўзвядзення храма ў памяць вайскоўцаў, якія загінулі ў Афганістане, належыць ветэранам афганскай вайны святару Георгію Шаўцову, заслужанаму архітэктару Беларусі Леаніду Макарэвічу і палкоўніку запаса Уладзіміру Сяргееву. Месца для будаўніцтва храма было выбрана ў старажытным парку Бярозы, недалёка ад так званых Чырвоных казармаў, дзе ў часы Расійскай імперыі стаяў воінскі храм 151-га пяхотнага палка. Праект распрацаваў Леанід Макарэвіч. Пабудова царквы пачалася ў лютым 2004 года, калі адзначалася пятнаццацігоддзе вывалу савецкіх войскаў з Афганістана. Адкрыццё і асвячэнне храма адбылося 4 кастрычніка 2009 года. Асвячэннем храма-помніка завяршылася будоўля ў Бярозе комплекса, у які ўвайшлі стэла памяці воінам-афганцам, фантан «Чаша слёз» і ўзоры баявой тэхнікі, якая выкарыстоўвалася ў Афганістане.

Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць