Бяроза . Царква святых Пятра і Паўла

Ад пачатку гэта была ўніяцкая царква, якая ўпершыню ўзгадваецца ў 1618 годзе. Яе будаўніцтва прыпісваецца канцлеру ВКЛ Льву Сапегу. Пасля смерці канцлера фундатарам царквы стаў ягоны малодшы сын – вядомы дзяржаўны дзеяч Казімір Лявон Сапега. У 1656 годзе, пасля смерці Казіміра Сапегі, царква перайшла Бярозаўскаму картэзіянскаму кляштару.

Каб праслухаць аўдыёпаведамленне, выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць