Глыбокае. Мемарыяльная калона ў гонар Канстытуцыі 3 Мая 1791 г.


Побач з капліцай Святога Іллі на могілках «Копцеўка» знаходзіцца мемарыяльная калона ў гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 года, якая з’явілася ў канцы 18 стагоддзя. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г. – была першым падобным дакументам у Еўропе і другім у свете, пасля Канстытуцыі Злучаных Штатаў Амерыкі ад 17 верасня 1787 г. Гэты помнік быў добраахвотна адрэстаўраваны ў 1930-ыя гады групай мясцовых жыхароў і даволі нядрэнна захаваўся да нашых дзён. Невядома, хто менавіта ўзвёў калону і што яе вянчала, у нашы дні на ёй гняздзяцца буслы. Мемарыяльная калона ў Глыбокім, агорнутая духам беларускай гісторыі, да гэтага часу прыцягвае турыстаў і застаецца папулярным экскурсійным аб'ектам.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць