Глыбокае. Капліца Святога Іллі


Капліца Святога Іллі ў Глыбокім – адна са славутасцей Глыбоцкага краю. Яна прыцягвае ўсіх нераўнадушных да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Каталіцкая капліца Святога Іллі, якая знаходзіцца на могілках «Копцеўка», была ўзведзена ў канцы 18 стагоддзя, а па некаторых дадзеных у 1804 г. Раней на гэтым месцы стаяў заснаваны кармелітамі драўляны касцёл. Капліца – гэта не гатычная пабудова з шпілямі і зводамі, якія ірвуцца ўвышыню, а больш прыземістае, грунтоўнае ўзбудаванне ў стылі класіцызму. Капліца Святога Іллі над галоўным сваім уваходам змяшчае маленькую вежку. Раней сцены капліцы ўпрыгожвалі маленькія фрэскі неверагоднай прыгажосці, пакуль у 1930-я гады стагоддзя мінулага сцены не былі затынкаваныя. У савпцкі час капліца Святога Іллі не дзейнічала і паступова прыйшла ў заняпадак. У 80-х гадах 20 стагоддзя дах капліцы абваліўся, што знічтожыла цудоўны жывапіс. На сённяшні дзень гэты невялікі храм закансерваваны і знаходзіцца ў моцным, але закрытым стане.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць