Талачын. Касцёл святога Антонія Падуанскага


Касцёл святога Антонія Падуанскага знаходзіцца на вуліцы Леніна. Гэты будынак уключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Яго будаўніцтва было распачата на загад расіскана імператара Аляксандра І у 1813 годзе ў гонар перамогі ў вайне 1812 годзе Аднак, нягледзячы на выдзеленыя ўрадам грошы касцёл быў дабудаваны толькі ў 1853 годзе Галоўны фасад пабудовы выходзіць на галоўную гарадскую магістраль, такiм чынам будынак арганiчна уключаны ў яе горадабудаўнічы ансамбль. Манументальнасць храма ўзмацняецца яго размяшчэннем на прыродным узвышшы. Будынак касцёла ў познебарочным стылі мае нескладаную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю i ўяуляе сабой прамавугольны у плане аб'ём пад двухсхільным дахам. Касцёл святога Антонія Падуанскага функцыянаваў як парафіяльны касцёл да 30-х гадоў ХХ стагоддзя. У БССР пасля закрыцця ў будынку касцёла ў розныя гады райпрамкамбінат, меблявая крама, склад будаўнічых матэрыялаў. Пасля частковага рамонта ў ім планавалі зрабіць клуб і кавярню. У 1993 годзе дзякуючы намаганням каталіцкіх вернікаў будынак касцёла быў ім вернуты.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць