Віцебск. Помнік Альгерду

Помнік Альгерду — конная скульптура на Рыначнай плошчы ў Віцебску, першы і адзіны помнік Вялікаму князю Літоўскаму Альгерду ў Беларусі.

Хто ж такі Альгерд? За 57 гадоў яго княжання валоданні княства павялічыліся ў 4 разы. Стаўшы Вялікім князем Літоўскім, Альгерд зрабіў беларускую мову дзяржаўнай. Ідэя ўсталяваць помнік князю Альгерду ўзнікла ў віцебскіх уладаў яшчэ ў 2010 годзе. Праз год для будучай кампазіцыі на Рыначнай плошчы ўсталявалі пастамент, але яшчэ тры гады ён пуставаў. Урачыстае адкрыццё помніка адбылося 27 чэрвеня 2014. У гэты год адзначалася 1040-годдзе Віцебска. Помнік князю Альгерду створаны мінскім скульптарам Сяргеем Бандарэнкам. Вялікі князь літоўскі павернуты на ўсход і ў даспехах сядзіць на кані. З выцягнутай правай рукі князя зрываецца ў палёт сокал – сімвал княжацкай улады. Помнік важыць тры з паловай тоны. Вышыня скульптуры 3,6 метра, і тры метры – вышыня пастамента.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць