Нясвіж. Помнік Сымону Буднаму

Кароткі тэкст:

Сымон Будны – аўтар знакамітага “Катэхізісу” 1562 года, рэфарматар, перакладчык Бібліі, - знакавая фігура ў гісторыі і культуры Беларусі.

Асноўны тэкст:

У 1982 годзе ў Нясвіжы адбылося адкрыццё помніка Сымону Буднаму. Аўтарам манументу стала Святлана Гарбунова. Трохметровая скульптура ўсталявана недалёка ад таго месца, дзе размяшчалася Нясвіжская друкарня ў якой Сымон Будны працаваў.
Сімвалічна, што ў руках Сымон Будны трымае кнігу з выявай сонца - сімвал ведаў і крыніца невычэрпнай мудрасці.

Каб праслухаць аўдыёпаведамленне, выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць