Фарны касцёл


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/93819c34-3e8d-4ab9-bf75-833e9b98859d.mp3

Фарны касцёл, або касцёл езуітаў, або касцёл Найсвяцейшага Божага Цела – адзін з першых у Еўропе касцёлаў у стылі барока.

Фарны касцёл – архітэктурны помнік ранняга барока, першы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай і другі ў Еўропе барочны касцёл. У касцёле размешчаны родавы магільны склеп князёў Радзівілаў. Будаўніцтва касцёла пачалося ў 1587 годзе. Будынак створаны па праекце знакамітага італьянскага архітэктара Яна Марыі Бернардоні. Фундаваў будоўлю ўладальнік Нясвіжа князь Мікалай Радзівіл Сіротка, сын лідара беларускай Рэфармацыі Мікалая Радзівіла Чорнага. У 1569 годзе Сіротка выракся веры сваіх бацькоў і перайшоў у каталіцтва. Першапачаткова храм быў уласнасцю езуітаў, якія жылі ў Нясвіжы, і ўжо тады стаў месцам пахавання прадстаўнікоў роду Радзівілаў. Пасля таго, як у канцы XVIII стагоддзя скасавалі ордэн езуітаў, касцёл стаў галоўным каталіцкім парафіяльным храмам. У падземнай частцы касцёла размешчана пахавальня Радзівілаў. У ёй знаходзіцца 71 саркафаг, а таксама шэраг пахаванняў у сценавых нішах. Апошняе пахаванне тут адбылося ў 2000 годзе. Недалёка ад касцёла знаходзіцца званіца. Касцёл Найсвяцейшага Божага Цела, як помнік архітэктуры, мае сусветную культурна-гістарычную каштоўнасць, пра што сведчыць усталяваны тут у красавіку 2007 года памятны знак ЮНЭСКА.

Дата публікацыі: 24.11.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць