Карэлічы. Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі

Кароткі тэкст:

Карэлічы – старадаўняе мястэчка, вядомае з канца XVI стагоддзя.
Аднак звестак аб каталіцкіх святынях у старажытным мястэчку да 1920-х
гадоў у архівах пакуль не знойдзена...

Асноўны тэкст:

Карэлічы – старадаўняе мястэчка, вядомае з канца XVI стагоддзя.
Аднак звестак аб каталіцкіх святынях у старажытным мястэчку да 1920-х
гадоў у архівах пакуль не знойдзена. Касцёл Маці Божай Нястомнай
Дапамогі пабудаваны ў 1938 годзе на галоўнай плошчы мястэчка на сродкі
графаў Жаўтоўскіх, уладальнікаў маёнтка Рута і мясцовых католікаў. Пры
пабудове храма дапамогу аказвалі маніхіні з манаскага дома ў Міры. Пасля
Другой сусветнай вайны дзейнасць касцёла была спынена савецкімі ўладамі,
а будынак храма быў выкарыстаны пад віна-гарэлачную краму.
У 1991 годзе храм быў вернуты вернікам і адразу ж пачаліся
рэстаўрацыйныя працы. 26 верасня 1992 года адбылося ўрачыстае адкрыццё
касцёла.
Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі пабудаваны з цэглы. Будынак
храма ўяўляе сабой падоўжана-восевую кампазіцыю, цэнтрам якой
з’яўляецца кубападобны аб’ём малітоўнай залы пад чатырохсхільным дахам.
Галоўны ўваход прадстаўлены чатырохкалонным порцікам.

Каб праслухаць аўдыёпаведамленне, выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць