Рагачоў. Замкавая гара

Кароткі тэкст:

Месца зараджэння старажытнага Рагачова.

Асноўны тэкст:

Рагачоў упершыню ўпамінаецца ў 1142 годзе. Гэта адзін са старажытных гарадоў Беларусі. Тут на ўзвышшы ў сутоках рэк Дняпра і Друці, знаходзіўся ўмацаваны цэнтр старажытнага Рагачова.
У XVI стагоддзі, дзякуючы каралеве польскай і вялікай княгіни літоўскай Боне Сфорцы, на гары з’явіўся замак.. Ён быў пабудаваны з дрэва, абнесены земляным валам з ровам, абарончыя сцены мелі выгляд астрогу. У цэтры дзядзінца стаяў аднапавярховы палац, флігель, царква, гаспадарчыя пабудовы. У канцы XVII ст. палац пачаў прыходзіць ў заняпад, апошнія яго рэшткі зніклі ў гады Другой сусветнай вайны.
Сёння на Замкавай гары пра старажытнасць гораду сведчыць волат-камень з надпісам: “Отсюди есть пошел город Рогачев в лето 1142 года”.

Каб праслухаць аўдыёпаведамленне, выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць