Сянно. Крыніца “Каплічка” і капліца

Кароткі тэкст:

Здаўна вядома ў Сянне крыніца чыстай гаючай вады з назвай “Каплічка”.

Асноўны тэкст:

“Каплічка” вядомая здаўна як крыніца чыстай гаючай вады. Гэта вада змяшчае ў сваім хімічным складзе серавадарод і селен.
Размешчана крыніца недалёка ад Сенненскага возера. З даўніх часоў над крыніцай стаяла каплічка – невялікая драўляная царква. Аднак у 1937 г. яна была разабраная.
Цяпер каля крыніцы ўзвялі прыгожую цагляную капліцу, а самой крыніцы нададзены статус помніка прыроды. На сёння яна з’яўляецца своеасаблівым сімвалам горада.

Каб праслухаць аўдыёпаведамленне, выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць