Сянно. Францысканскі кляштар

Будынак кляштара з’яўляецца самым старажытным мураваным будынкам у горадзе.

Жылы корпус францысканскага кляштара быў пабудаваны ў 1809 годзе. Ён знаходзіўся з заходняга боку францысканскага касцёла, пабудаванага ў 1772 годзе (пазней гэты касцёл быў зруйнаваны). Кляштар стаў рэлігійна-культурным асяродкам, ён меў багатую бібліятэку, пры ім працавала першая школа ў Сянне. Пасля рэвалюцыі 1917 г. кляштар выкарыстоўвалі пад казармы ВЧК. Потым, некаторы час, ён быў Домам селяніна, а пасля - ваенкаматам. У час Другой сусветнай вайны будынак кляштара быў часткова разбураны. У пасляваенныя гады ён выкарыстоўваўся як склад райспажыўсаюза, а сёння – як каўбасны цэх. Былы францысканскі кляштар – адзіны старажытны будынак гандлевай плошчы горада.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць