Сянно. Земская ўправа

Будынак Земскай управы з’яўляецца своеасаблівай візітоўкай горада.

Будынак знаходзіўся на вуліцы Садовай ці Афіцэрскай (зараз гэта вуліца Савецкая). Ён уяўляе сабой узор грамадзянскага стылю з элементамі класіцызму. Будынак быў узведзены паводле адных дакументаў у 1910 г., паводле іншых – у 1914 г. Сёння тут размяшчаецца краязнаўчы музей, які займае другі паверх будынку і правае крыло на першым паверсе. Экскурсаводы музея пазнаёмяць наведнікаў з гісторыяй краю, а таксама распавядуць пра паходжанне горада і яго гісторыю. На сценах музею можна пабачыць сляды ад куль і асколкаў часоў Другой сусветнай вайны. У 2008 г. будынку былой земскай управы быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць