Памятны знак у гонар экспедыцыі Канстанціна Тышкевіча


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Граф Канстанцін Тышкевіч (1806–1868) – адзін з заснавальнікаў беларускай археалогіі.

Памятны знак быў ўсталяваны ў 2007 годзе і ўяўляе сабо шэры валун з мемарыяльнай дошкай на якой адлюстраваны шлях экспедыцыяў Канстанціна Тышкевіча. У 2008 г. на валуне з’явілася скульптурная выява сімвала ракі Віліі –Вільяны. Аўтар скульптуры беларускі скульптар У. Слабодчыкаў. Граф Канстанцін Тышкевіч (1806–1868) – адзін з заснавальнікаў беларускай археалогіі. Будучы вельмі заможным чалавекам сваё жыццё ён прысвяціў гісторыі, археалогіі і даследаванням роднага краю. У 1856 годзе Тышкевіч арганізаваў экспедыцыю па рацэ Віліі, падчас якой сабраў багаты этнаграфічны матэрыял на аснове якога напісаў кнігу “Вілія і яе берагі”. Кніга была надрукавана ў Дрэздэне ўжо пасля смерці даследчыка. Пачынаючы з 2007 года, штогод з Вілейскага раёна бярэ старт водная экспедыцыя “Шляхам Тышкевіча”. Першая экспедыцыя была прымеркавана да 150-годдзя падарожжа па Віліі Канстанціна Тышкевіча. Вандроўнікі прайшлі па слядах экспедыцыі Тышкевіча ад вытокаў Віліі да яе зліцця з Нёманам. Арганізатарамі і ўдзельнікамі першай воднай экспедыцыі сталі літоўскія і беларускія навукоўцы, краязнаўцы і турысты.

Дата публікацыі: 29.09.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць