Свіслач. Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей

Кароткі тэкст:

Музей распавядзе Вам пра гісторыю горада, гісторыю роду Тышкевічаў, пра войны ХІХ і ХХ стагодзяў і паўстанне Кастуся Каліноўскага.

Асноўны тэкст:

Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей размешчаны ў будынку пачатку ХХ ст.. Першапачаткова гэта была яўрэйская карчма. Затым, пасля Другой сусветнай вайны ў будынку размяшчаліся – праўленне калгаса, гатэль, музычная школа. У 1979 годзе ў будынку быў адкрыты гісторыка-краязнаўчы музей.
Колькасць экспанатаў асноўнага фонду складае больш за 7,7 тысяч адзінак, навукова-дапаможнага фонду – больш за 4,6 тысяч адзінак. Штогод музей наведвае больш за 10 тысяч чалавек, праводзіцца больш за 280 экскурсій.

Каб праслухаць аўдыёпаведамленне, выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць