Ваўкавыск. Касцёл Святога Вацлава

Кароткі тэкст:

Касцёл пабудаваны ў 1848 годзе, помнік архітэктуры позняга класіцызму.

Асноўны тэкст:

Першы каталіцкі храм быў пабудаваны ў Ваўкавыску яшчэ ў 1430 годзе вялікім князем літоўскім Вітаўтам. Але ён быў разбураны ў XVII стагоддзі. У 1846 годзе з ініцыятывы святара Яна Ленікоўскага на сродкі мясцовых жыхароў на гэтым месцы пачалося будаўніцтва новага храма. У 1930-х гадах, калі Ваўкавыск знаходзіўся ў складзе ІІ Рэчы Паспалітай, была праведзена рэстаўрацыя касцёла. Па баках франтона былі надбудаваны дзве вежы. Вакол храма ўзведзена агароджа з брамамі.
Унутры касцёл падзелены на тры нефы. Цэнтральны алтар вылучаны чатырма калонкамі, дэкараванай скульптурай і ляпнінай.
Цікава, што ў савецкія часы у храме не быў зачынены.

Каб праслухаць аўдыёпаведамленне, выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць