Ваўкавыск. Сядзібны дом

Помнік сядзібнай архітэктуры пачатку XIX стагоддзя.

У гэтым будынку ў чэрвені 1812 г. знаходзілася штаб-кватэра расійскай 2-й Заходняй арміі, якой камандаваў генерал Баграціён. Працяглы час сядзіба была гарадскім шпіталем, потым прытулкам для састарэлых. Падчас Другой сусветнай вайны будынак быў часткова разбураны. З 1949 года ў будынку, на месцы краязнаўчага музея створанага “за польскім часам мясцовым краязнаўцам Г Пехам, быў размешчаны савецкі Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей. У музеі знаходзіцца экспазіцыя прысвечаная гісторыі горада, а таксама грунтоўная экспазіцыя, прысвечаная вайне 1812 года. Сярод экспанатаў – каштоўныя гравюры з батальнымі сцэнамі.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць