Сядзіба Свяцкіх


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Караль Свяцкі, апошні ўладальнік Крупак, пабудаваў сядзібу ў 1900 годзе.

На беразе ракі Бобр узнік двухпавярховы сядзібны дом у стылі мадэрн. Архітэктура мадэрну багатая і разнастайная па формах. Сядзіба характарызуецца складанай асіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй, выкарыстаннем вежаў у якасці архітэктурных дамінантаў. Аконныя праёмы разнастайныя па форме: прамавугольныя, круглыя, квадратныя, авальныя, лучковыя. Караль Свяцкі быў даволі паспяховым прадпрымальнікам. У 1896 годзе ён заснаваў фабрыку запалкавай саломкі. На прадпрыемстве працавала больш за 50 чалавек, вялікую частку прадукцыі вывозілі ў Амерыку. Пры ім у 1897 годзе таксама працавалі гарбарны і маслабойны заводы, пошта і тэлефоннае аддзяленне. Караль і яго жонка Марыя зрабілі з Крупак культурны цэнтр. У сядзібу часта прывозілі мастацкія творы, праводзілі тэатралізаваныя імпрэзы і відовішчы. З канца 1980-х сядзібны дом пачаў выкарыстоўвацца ў якасці адміністрацыйнага будынку.

Дата публікацыі: 26.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць