Хойнікі. Сядзіба Аўраамавых

Кароткі тэкст:

Сядзіба – помнік эклектычнай архітэктуры, уяўляе сабой двухпавярховы цагляны будынак, да якога асіметрычна прыбудавана квадратная вежа. На галоўным уваходзе размешчаны тамбур і тэраса.

Асноўны тэкст:

Сядзіба Аўраамавых была сфарміравана ў пачатку XX стагоддзя. Дата “1912” на галоўным фасадзе паказвае на год завяршэння ўзвядзення дома, а літары “AA” – на імя ўладальніка сядзібы – купца Андрэя Аўраамавага, які валодаў ёю да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.
Сядзібны дом Аўраамавых выдатна ўпісваўся ў пейзажна-рэгулярны парк, дзе “дзікія” зараслі асіны, клёну і лістоўніцы ўмела спалучаліся з ідэальна роўнымі ліпавымі алеямі. Старыя дрэвы, высаджаныя ўздоўж дарожак, можна ўбачыць і цяпер. Захавалася таксама парадная чатырохпілонная брама на ўваходзе ў сядзібна-паркавы комплекс. Зараз у сядзібным доме знаходзіцца Хойніцкі краязнаўчы музей.

Каб праслухаць аўдыёпаведамленне, выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць