Лепель. Помнік Льву Сапегу

11 верасня 2010 года на свята Дзень горада каля ўваходу ў гарадскі парк быў усталяваны помнік Льву Сапегу. Трохметровы бронзавы помнік стварыў вядомы мінскі скульптар Леў Аганаў.

Дзякуючы Льву Сапегу у канцы XVI стагоддзя Лепель пачаў сваю гісторыю на яго цяперашней тэрыторыі. Першы пісьмовы ўспамін пра Лепель датуецца 1439 годам. 19 траўня 1586 года Леў Сапега набыў маёнтак Лепле. Ён пачаў будаўніцтва на новым месцы і назваў гэтае паселішча Новы Лепель. З тых часоў Лепель не мяняў свайго месцазнаходжання, а пра першае яго размяшчэнне нагадвае толькі назва вёскі Стары Лепель. Леў Сапега быў вельмі ўплывовым чалавекам у Вялікім Княстве Літоўкім і Рэчы Паспалітай у XVI і XVIІ стагоддзях. Ён у розныя часы займаў найбольш важныя дзяржаўныя пасады падканцлера, канцлера, ваяводы і гетмана. Таксама Леў Сапега мае непасрэднае дачыненне да стварэння Трэцяга Статуту ВКЛ, які дзейнічаў на нашых землях з 1588 да 1840 гады. Леў Сапега ўвайшоў у гісторыю Беларусі як выдатны дзяржаўны дзеяч і дыпламат. На помніку Леў Сапега паказаны ў поўны рост у парадным адзенні з булавой, атрыбутам гетманскай улады, і шабляй у руках.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць