KrokApp персанальны аўдыягід па Беларусі

KrokApp – гэта IT-платформа, якая дазваляе пачуць цікавыя факты, практычную інфармацыю і карысныя падказкі па ходзе руху чалавека на мясцовасці. KrokApp пераўтварае краіну ў вялікі «разумны дом» – зразумелы, дынамічны, сучасны.

Зараз праз мабільную праграму KrokApp можна праслухаць інфармацыю пра больш за 50 гарадоў Беларусі. Кантэнт даступны на трох мовах – беларускай, англійскай, рускай. Ужо распрацаваны прататып для чэшскай і кітайскай моў. Кантэнт-правайдэры актыўна дадаюць кантэнт на агульны BigData сэрвер krokapp.com, які імгненна дае доступ да электронных дадзеных усім карыстальнікам.

IT-платформа KrokApp адкрытая для ўдасканалення і развіцця праграмістамі, а таксама для папаўнення карыснымі дадзенымі ад гісторыкаў, прафесійных гідаў, турыстыных цэнтраў, мясцовых краязнаўцаў, музеяў і аматараў.

Агульны сцэнар выкарыстання

Турыст Ян робіць перасадку ў Мінску з цягніка на самалёт, у яго ёсць вольных 10-20 гадзін часу. KrokApp прапаноўвае яму пэўную колькасць кропак для наведвання, адносна пэўнай колькасці вольных гадзін. Дадаткова, калі Ян адзначыць жаданне падмацавацца і нешта набыць – KrokApp скарэктуе маршрут адпаведным чынам.

Праблема, якая вырашаецца

У Беларусі 110 гарадоў. Колькасць гарадоў, пра якія можна даведацца праз мабільныя праграмы (не аўдыягіды), якія размешчаны ў краме мабільных праграм Google Play: да 20. Меньш за 10 мабільных праграм з аўдыякантэнтам па вялікіх гарадах Беларусі. Няма адзінай праграмы, якая сабрала б і зручна прадставіла гістарычную і культурную інфармацыю пра гарады Беларусі. Таксама неабходна адзначыць, што ў Беларусі больш за 27000 населеных пунктаў, пра якія б можна было распавесці сучаснымі сродкамі больш шырокай аўдыторыі – замежным турыстам, жыхарам гарадоў і жыхарам саміх населеных пунктаў.

Па выніках апытання адвольных мінакоў – з 20 апытаных толькі 1 чалавек быў здольны назваць славутасці, якія знаходзяцца не ў адным горадзе, а па меньшай меры, у 5 розных населеных пунктах.

Сацыяльны эфект

Поспехі праекта

Планы праекта, напрамкі для інвеставання і дадатковых падпраектаў

 

Каманда праекта, складаецца з супрацоўнікаў Лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення Аб’яднанага інстытуту праблем інфарматыкі НАН Беларусі. Кантэнтная частка правяраецца на гістарычную сапраўднасць супрацоўнікамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.